Беларуская Служба

У Польшчы і Нямеччыны аднолькавы ўзровень беспрацоўя

03.11.2021 15:28
Паводле дадзеных Еўрастата, колькасць беспрацоўных у Польшчы ў верасні склала 574 тысячы супраць 575 тысяч месяцам раней.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Pixabay

Еўрастат паведамляе, што ўзровень беспрацоўя ніжэйшы, чым у Польшчы зафіксаваны ў Чэхіі (2,6%), Нідэрландах (3,1%) і на Мальец (3,1%). Нямеччына, між тым, мае такі ж паказчык беспрацоўя, як і Польшча – 3,4%.

Паводле дадзеных Еўрастата, колькасць беспрацоўных у Польшчы ў верасні склала 574 тысячы супраць 575 тысяч месяцам раней. Ва ўсім ЕЗ ўзровень беспрацоўя ў верасні склаў 6,7%, а жніўні – 6,9%. У сваю чаргу, сезонна скарэкціраваны ўзровень беспрацоўя ў еўразоне дасягаў 7,4% у верасні супраць 7,5 % у жніўны.

Еўрастат вымярае гарманізаваны ўзровень беспрацоўя як працэнт беспрацоўных ва ўзросце 15-74 гадоў, якія змаглі ўладкавацца на працу на працягу наступных двух тыдняў, і якія актыўна шукалі працу на працягу апошніх тыдняў, для ўсіх эканамічна актыўных людзей краіны.

Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы (GUS), узровень беспрацоўя, вымераны ў працэнтах да ліку беспрацоўных, зарэгістраваных ва ўпраўленнях працы, да агульнай колькасці грамадзянскага насельніцтва на канец верасня 2021 года склаў 5,6%, гэта значыць знізіўся на 0,2 адсоткавага пункта ў параўнанні са жніўнем гэтага года.

dorzeczy.pl/эж


У верасні ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 5,6 працэнта

26.10.2021 09:02
У канцы верасня колькасць зарэгістраваных беспрацоўных склала менш за 935 тысяч чалавек.

Інфляцыя ў Польшчы вырасла да 6,8%

29.10.2021 14:32
Паводле экспертаў, да канца года ўзровень інфляцыі ў краіне перавысіць 7%.